Віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча перавялі ў мінскую калонію
Асуджанага віцебскага індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча 24 ліпеня перавялі са Шклова ў мінскую калонію на вуліцы Кальварыйская.
Пра гэта паведаміла яго жонка Наталля Парсюкевіч. Яна паведаміла, што яшчэ 30 чэрвеня падчас кароткатэрміновага спаткання муж сказаў ёй пра магчымы перавод у Мінск.
Гэта міліцыянты абгрунтавалі тым, што ў Мінску адбываюць тэрміны былыя супрацоўнікі праваахоўных органаў. Прадпрымальнік раней служыў у міліцыі.
БелаПАН