Віцебская таксоўка збіла школьніка на пешаходным пераходзе
Віцебскі падлетак трапіў у лякарню ў выніку ДТЗ, паведамляе абласная ДАІ.
Здарэнне адбылося 11 снежня каля 20:00 на Смаленскай вуліцы. Таксоўка ехала з боку праспекта Фрунзе ў бок Маскоўскага праспекта. На вуліцы Смаленскай аўтамабіль збіў школьніка, які пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе.
14-гадовы падлетак атрымаў разнастайныя траўмы і быў шпіталізаваны ў адну з гарадскіх лякарняў.
Фота: ДАІ