Віцебскі 22-гадовы альфонс завалодаў машынамі заможных жанчын

Віцебскі 22-гадовы альфонс завалодаў машынамі заможных жанчын

У Віцебску затрыманы 22-гадовы малады чалавек, які падмануў некалькіх заможных жанчын. Хлопец шукаў сабе ахвяраў праз інтэрнэт і выбіраў дам старэйшых і багацейшых, завязваючы з імі адносіны. Даверлівыя партнёркі пераафармлялі на яго свае машыны, прычым з магчымасцю продажу транспартнага сродку.

Як толькі “доказ кахання” быў натарыяльна аформлены, малады чалавек разрываў адносіны, паведамляе БелаПАН.

Падманутыя жанчыны напісалі на альфонса заявы ў міліцыю і маладога чалавека затрымалі. Ён паспеў завалодаць дзвюма іншамаркамі і некалькімі дзясяткамі тысяч долараў. Апроч гэтага, хлопец падманваў і сваіх знаёмых — прасіў аформіць на іх крэдыты, а гэтыя грошы забіраў сабе, нібыта ў якасці пазыкі.

Фота: woman.ru

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі