Віцебскі пенсіянер абрабаваў у краме дзіця дзеля выпіўкі

Віцебскі пенсіянер абрабаваў у краме дзіця дзеля выпіўкі

У Віцебску пенсіянер забраў грошы ў чужога дзіцяці проста каля касы прадуктовай крамы.

Як піша УУС Віцебскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ў адной з крамаў на Маскоўскім праспекце. Пасля разліку ў касе дзевяцігадовы хлопчык атрымаў пяць рублёў рэшты. Гэта пабачыў 80-гадовы пенсіянер і забраў грошы ў дзіцяці адразу каля касы. Паведамляецца, што прадавачка гэтага не бачыла, бо займалася іншымі пакупнікамі.

Бацькі пацярпелага хлопчыка паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Праваахоўнікі змаглі аператыўна затрымаць зламысніка. Пенсіянер патлумачыў, што грошы яму тэрмінова спатрэбіліся на спіртное. Выпіўку ён купіў у гэтай самай краме. 

Цяпер на пенсіянера пачалі крымінальную справу за рабаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі