Віцебскія ІП рыхтуюць страйк на 5 чэрвеня
Гэта будзе папераджальная аднадзённая акцыя пратэсту.
Пра гэта сайту charter97.org заявіла старшыня аргкамітэта па стварэнні прафсаюза індывідуальных прадпрымальнікаў "Разам" Ірына Яскевіч.
Нагодай для страйку стаў нядаўні ўказ №222, які падпісаў кіраўнік Беларусі. Згодна з ім, ад 1 ліпеня індывідуальным прадпрымальнікам забараняецца гандляваць без сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў.
Па словах Яскевіч, віцебскія прадпрымальнікі падрыхтавалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Яны патрабуюць ураўнаваць ва ўмовах прадпрымальнікаў Расіі, Казахстана і Беларусі. Яна адзначае, што ІП плацяць значна больш падаткаў, чым, напрыклад, невялікая фірма альбо наогул стратнае прадпрыемства.
Калі акцыя не дасць ніякіх вынікаў, з 20 чэрвеня ІП плануюць падаваць нулявыя дэкларацыі, каб не плаціць падаткі. А калі і тады нічога не зменіцца, то з 1 ліпеня прадпрымальнікі будуць вымушаныя зачыняцца, кажа Яскевіч.