Віцебскія кінапракатчыкі не сталі спаганяць грошы за кветкі, падораныя рэжысёрцы

Віцебскія кінапракатчыкі не сталі спаганяць грошы за кветкі, падораныя рэжысёрцы

Віцебскія кінапракатчыкі вырашылі не браць з артыстаў грошы за падораныя ім кветкі.

Як паведамлялася раней, гісторыя адбылася напрыканцы сакавіка. Здымачная група прывезла ў Віцебск фільм "Граф у апельсінах". Артыстаў і рэжысёрку Уладу Сянькову мясцовая публіка прыняла вельмі цёпла.  А праз тыдзень яны атрымалі рахунак з Віцебску за падораныя кветкі — 927 тысяч рублёў.

Рэжысёру на прэм'еры фільма падаравалі кветкі, а пасля даслалі за іх рахунак

Пасля розгаласу ў СМІ Віцебскі абласны кінавідэапракат перадумаў браць з аўтараў фільма грошы за кветкі. Як піша "Салідарнасць", віцебскія пракатчыкі даслалі Сяньковай новы акт, у якім не былі падлічаныя грошы за кветкі.

Рэжысёрка адзначыла, што прабачэння ў яе ці артыстаў ніхто не папрасіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі