Віцяблянін у сваёй кватэры стварыў плантацыю марыхуаны

Віцяблянін у сваёй кватэры стварыў плантацыю марыхуаны

У прыватнай кватэры ў Віцебску супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама выкрылі цэлую плантацыю марыхуаны.

Як паведамляе сайт віцебскай міліцыі, нечаканая здабыча трапіла ў рукі праваахоўнікаў увечары 3 чэрвеня. Каля дома на вул. Петруся Броўкі яны затрымалі непрацуючага 26-гадовага мужчыну. У яго кватэры было выяўленае памяшканне, спецыяльна абсталяванае для вырошчвання высакаякаснай марыхуаны.

Міліцыянты канфіскавалі 117,7 г нявысушанай і няздробленай расліннай масы. Эксперты вызначылі яе як марыхуану. Па словах міліцыянтаў, гэта ацэньваецца як буйная партыя.

Таксама ў кватэры віцябляніна канфіскавалі два вядры з грунтам і рэшткамі раслін, вентылятар, асвятляльную панэль з лямпамі, таймер, градуснік, ўгнаенні і насенне раслін.

На мужчыну Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі