Віцяблянка падгаварыла 9-гадовую дачку абакрасці цётку

Віцяблянка падгаварыла 9-гадовую дачку абакрасці цётку

У Віцебскі РАУС звярнулася аграном-аграхімік аднаго з прадпрыемстваў. Жанчына паведаміла, што з яе дома скралі 360 долараў, перадае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Праваахоўнікі выявілі. што да крадзяжу маюць дачыненне сваякі пацярпелай. У дзень знікнення грошай у госці да жанчыны заходзіла яе старэйшая сястра з 9-гадовай дачкой. Госця пабачыла, дзе ў сястры ляжаць грошы і папрасіла дачку выцягнуць купюры. Пасля гэтага маці з дзяўчынкай сышлі.

На падазроную пачалі крымінальную справу за крадзеж і ўцягванне непаўналетняга ў злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі