Відэа: Мінск, снег у траўні

Відэа: Мінск, снег у траўні

Раніцай 10 траўня ў Беларусі пайшоў снег. За апошнія 72 гады (назіранні вядуцца з 1945 года) такое суворае надвор'е назіралася ў Беларусі ўсяго чатыры разы:

уласна, у 1945 годзе снег ішоў 26 траўня;
у 1952 годзе — 19 траўня;
у 1962 годзе снег пайшоў яшчэ пазней — 6 чэрвеня;
у 2007 годзе — 1 траўня.

Адпаведна, сёння ў нас — не рэкорд, але ж сітуацыя незвычайная.

Метэаролагі кажуць, што, нягледзячы на сёлетнюю халодную вясну, клімат у Беларусі ўсё ж змяняецца ў бок пацяплення. Сапраўднай вясны (а не чарговага кароткачасовага пацяплення) нам засталося чакаць два-тры дні. Ну а пакуль атрымліваем асалоду ад апошняга снега. Бывай, зіма!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі