Відэа тарана ўкраінскага карабля ў інтэрнэт выпадкова зліла расіянка

Відэа тарана ўкраінскага карабля ў інтэрнэт выпадкова зліла расіянка

Стала вядома, што відэа тарана ўкраінскага карабля катэрам памежнікаў ФСБ у Керчанскім праліве ў інтэрнэт выпадкова зліла расіянка, якая пераехала жыць у Крым, заняла пакінуты ўкраінцамі дом. Пра гэта ў Facebook піша Вадзім Лабас. Ён выклаў скрыншоты паведамленняў Вольгі Сурковай. Гэта ёй даслаў відэа знаёмы супрацоўнік ФСБ, а яна "хацела бацькам адправіць". Паколькі "па Вайберы не пасылалася", відэа яна заліла на YouTube. Каб убачылі бацькі, а ўбачылі ўсе.

"Афігець. Я ж відэа тарану каля Керчанскага моста заліла на Ютуб. І не ставіла хэштэгі, нідзе не змяшчала. Але там такое пачалося! Украінцы нас ненавідзяць!!!" — піша расіянка.

У ноч на 25 лістапада тры ўкраінскія вайсковыя судны (два малых браніраваных артылерыйскіх катэра “Бердзянск” і “Нікапаль” і рэйдавы буксір “Яны Капу”) выйшлі з порта Адэсы і скіраваліся ў порт у Марыупалі. Шлях ім перакрылі расіяне, а пасля расійскі катэр берагавой аховы “Дон” пратараніў украінскі буксір. Украінскія караблі былі захоплены, усіх маракоў затрымалі (сярод іх ёсць параненыя), іх вінавацяць у "незаконным перасячэнні мяжы". Расійскі суд усіх 24 чалавек арыштаваў.

З-за здарэння ў Керчанскім праліве пачалося чарговае абвастрэнне ў дачыненнях Украіны і Расіі. У Кіеве лічаць, што відэа тарану можна будзе выкарыстаць у будучым у міжнародных судах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі