Відэа, як аўтамабіль з сабакамі за рулём пратараніў будынак супермаркета
Аўтамабіль з двума сабакамі за рулём пратараніў будынак супермаркета ў амерыканскім штаце Мічыган. Як інфармуе сайт wsaz.com, пенсіянерка пакінула жывёл у салоне легкавіка з уключаным рухавіком, сама ж пайшла па пакупкі. Сабакам нейкім чынам удалося прымусіць аўтамабіль рухацца. Каля будынка ён ледзь не збіў пакупнікоў.
На шчасце, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Адзначаецца, што пашкоджанні легкавіка і будынка аказаліся нязначнымі.