Відэа, як футбольная зборная Іспаніі вырвала перамогу ў каманды Чэхіі — 1:0

Відэа, як футбольная зборная Іспаніі вырвала перамогу ў каманды Чэхіі — 1:0

У панядзелак на чэмпіянаце Еўропы па футболе зборная Іспаніі вырвала перамогу ў каманды Чэхіі — 1:0. Адзіны гол на апошніх хвілінах гульні забіў Жэрар Піке. Чэхі добра правялі матч, адбіваючы шматлікія атакі іспанцаў, мелі яны і шанцы адкрыць лік. Аднак шчасце ўсміхнулася зборнай Іспаніі. Яна разам з харватамі пасля першага тура ачольвае групу D — у іх па 3 ачкі, у чэхаў і туркаў ачкоў няма.

Сёння на Еўра-2016 у групе Е сустрэнуцца Ірландыя і Швецыя (жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 18.45), Бельгія і Італія (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі