Відэа, як хакеіст зборнай Казахстана закінуў швейцарцам фантастычную шайбу
У Маскве і Санкт-Пецярбурзе працягваецца чэмпіянат свету па хакеі. Чарговая сенсацыя здарылася ў суботу: у групе А казахі выйгралі па булітах у Швейцарыі — 3:2 (0:1, 1:0, 1:1, 0:0, 1:0). Зборная Казахстана прайгравала з лікам 0:1, калі яе абаронца Раман Саўчанка проста выкінуў шайбу, перарываючы атаку саперніка, а атрымалася так, што яна заляцела ў браму. Кідок ён здзейсніў ад сваёй сіняй лініі!
На гэтым геройства казахаў не скончылася. Яны выйгралі матч.
У матчы групы В зборная Славакіі выйграла ў Венгрыі — 4:1.
Зборная Беларусі сёння гуляе з камандай ЗША. Пачатак у 20.15 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1".