Відэа, як Кабякоў распавёў пра рост даходаў беларусаў

Відэа, як Кабякоў распавёў пра рост даходаў беларусаў

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў, што станоўча ацэньвае агульны вынік мінулай пяцігодкі для Беларусі. Ён адначыў, што дзяржава цалкам выканала сацыяльныя абавязкі перад грамадзянамі. У той жа час прэм'ер прызнае, што заробак беларусаў у доларавым эквіваленце зменшыўся.

Кабякоў: "Але, тым не менш, рост рэальных даходаў, рост рэальнай заработнай платы забяспечаны. Рэальныя даходы ў параўнанні з 2010 годам выраслі на 32%. Рост заработнай платы, рэальнай заработнай платы з улікам інфляцыі на 41,5%. Ёсць аб'ектыўныя законы эканомікі, якія ашукаць немагчыма. Але ёсць і рэальныя вынікі. Я лічу, што яны станоўчыя. Дынаміка забяспечаная станоўчая".

Андрэй Кабякоў таксама паведаміў, што тэмп росту валавога ўнутранага прадукта за пяцігодку склаў 105,9%. У апошнія гады ён пагоршыўся пад уздзеяннем "знешніх фактараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі