Відэа з апазіцыйнай акцыі ў цэнтры Мінска
Увечары 12 верасня ў Мінску прайшла апазіцыйная вулічная акцыя. Больш за 200 чалавек прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб патрабаваць сумленных і справядлівых выбараў. Яны крытычна ставіліся да агучаных афіцыйных вынікаў выбараў у Палату прадстаўнікоў, у якую патрапілі толькі 1 прадстаўніца апазіцыйнай партыі і 1 — грамадзянскай супольнасці. Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве прынялі такія дзеячы, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч ды іншыя. Статкевіч заявіў, што ў Беларусі распачынаецца кампанія за сумленныя выбары.
Калона дэманстрантаў прайшла па ходніках праспекта Незалежнасці да Дома ўраду. Затрыманняў не было. Міліцыянеры складалі пратаколы на палітыкаў, якія выступалі перад прысутнымі.