Вікторыя Азаранка нарадзіла сына
Славутая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка нарадзіла сына. Адбылося гэта 20 снежня ў ЗША.
"Сёння ў мяне быў самы цяжкі бой і мая самая лепшая перамога!" — напісала шчаслівая маці ў Instagram. Паводле Азаранкі, хлопчык нарадзіўся "здаровым і шчаслівым".
Вікторыі 27 гадоў. У мінулым яна — першая ракетка свету. У ліпені 2016-га Азаранка аб'явіла пра сваю цяжарнасць. Ад таго часу яна прыпыніла выступленні. Тым не менш, па выніках сезону беларуская тэнісістка захавала за сабой 13-е месца ў рэйтынгу.
Вядома, што маладым чалавекам Вікторыі Азаранкі з'яўляецца амерыканец Білі Макінг.
Today I had my hardest fight and my very best victory! Our son was born healthy and happy! So thankful and blessed! Thank you pic.twitter.com/zsoFRivnvQ
— victoria azarenka (@vika7) 20 декабря 2016 г.