Вікторыя Азаранка не можа дамаляваць карціну (фота)
Беларуская тэнісістка папрасіла прыхільнікаў дапамагчы ёй з мастацкім творам.
Выяву будучага палатна спартоўка размясціла на сваёй старонцы ў твітары. Фатаграфію яна падпісала так: "Мне трэба яшчэ троху натхнення, каб скончыць гэтую працу, якую я пачала ўжо даволі даўно. Як вам яна?"
Як адзначае сайт celebrities.by, для Азаранкі гэта не першая спроба ў выяўленчым мастацтве. У яе ўжо ёсць некалькі завершаных твораў.