Вікторыя Азаранка сустрэнецца ў Стэнфардзе з Вінус Уільямс
Беларуска, якая займае ў рэйтынгу WTA 10-е месца, стартуе на турніры ў амерыканскім горадзе з другога раўнда.
Яе першай саперніцай стане Вінус Уільямс (25-е месца ў рэйтынгу), якая ў першым паядынку ў Стэнфардзе перайграла польскую тэнісістку Паўлу Каню — 6:3, 6:2.
БЕЛТА нагадвае, што цяперашняя сустрэча 24-гадовай беларускі і 34-гадовай амерыканкі будзе чацвёртай. Ва ўсіх папярэдніх паядынках перамагала Вінус Уільямс, апошні раз летась на турніры ў Токіё.