Вікторыя Азаранка захавала за сабой другое месца ў рэйтынгу WTA
У панядзелак, 11 лістапада, была апублікаваная яго абноўленая версія.
У адзіночным разрадзе працягвае ўпэўнена лідыраваць амерыканка Серэна Уільямс з 13260 баламі, у беларускі Вікторыі Азаранкі 8046 ачкоў, у кітаянкі Лі На — 6045.
Беларуска Вольга Гаварцова паднялася з 95-га на 91-е месца, а яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч апусцілася з 135-га месца на 136-е.
Фота — БЕЛТА