"Вірусны эфект": чым адрозніваецца тактыка барацьбы з COVID у Беларусі і Швецыі
Андрэй Пыко злева / pac.by
У Беларусі нярэдка параўноўваюць наш падыход да барацьбы з каранавірусам са шведскім. Абедзве краіны пайшлі "асаблівым шляхам": без жорсткага каранціну і сур'ёзных абмежаванняў. Але ці сапраўды шведская і беларуская стратэгіі такія падобныя?
Наколькі складаная сітуацыя з COVID-19 цяпер у Швецыі? Ці давяраюць там грамадзяне афіцыйнай статыстыцы і стратэгіі ўладаў? На гэтыя пытанні адказвае Андрэй Пыко, навуковы супрацоўнік інстытута экалагічнай медыцыны Каралінскага інстытута ў Стакгольме.
"Вірусны эфект" — праграма, у якой Еўрарадыё пераасэнсоўвае, як змянілася і працягвае змяняцца наша жыццё пад уздзеяннем пандэміі. Чаму рана святкаваць перамогу, разважаюць нашы госці — дактары, музыканты, рэстаратары, рабочыя, кіроўцы, мастакі, арганізатары канцэртаў і фестываляў, уладальнікі клубаў, настаўнікі і іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.