Віталь Кутузаў дыскваліфікаваны на тры з паловай года

Пра гэта абвясціла Федэрацыя футбола Італіі, піша goals.by.

Усе пакараныя гульцы праходзілі па справе пра матчы "Бары" супраць "Трэвіза" ў траўні 2008 года і "Салернітаны" ў траўні 2009 года.

Усе футбалісты прызнаны вінаватымі або ў арганізацыі дамоўных матчаў, або ў адмове пра інфармаванне футбольных органаў і паліцыі пра падрыхтоўку такіх гульняў.

Калі тэрмін дыскваліфікацыі скончыцца, Віталю Кутузаву будзе амаль 37 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі