Віталь Рымашэўскі: "За мной працягваюць сачыць, але я і не хаваюся"
Еўрарадыё звязалася з кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім, за якім увечары 17 снежня правахоўныя органы зладзілі 4-гадзінную пагоню з блакаваннем яго аў
Віталь Рымашэўскі: "Я цяпер у сваім перадвыбарчым штабе, на офісе. За намі працягваюць назіраць людзі ў цывільным і супрацоўнікі міліцыі. Я супакоіў маёра Яўсеева, начальніка Кастрычніцкага ДАІ, які браў удзел у гэтых падзеях, паказаў яму, што ў нас ў аўтамабілях легальная друкаваная прадукцыя, запрасіў у наш офіс. Учора нас, кандыдата і 4 давераных асоб, блакавалі ў 2 аўтамабілях 4 гадзіны, я званіў у праваахоўныя органы, рэакцыі не было. Гэта ставіць кропку на ўсё паказусе вольных выбараў, якая дагэтуль ладзілася".
Віталь Рымашэўскі паведаміў, што збірае сваіх людзей 19 снежня а 19 гадзіне на Прывакзальнай плошчы, каб ісці на Кастрычніцкую плошчу.
Віталь Рымашэўскі: "Мы ведаем што міліцыя не за яго. Кіраўніцтва міліцыя само хаваецца, а пасылаюць на такія аперацыі шэраговых супрацоўнікаў. Дэвіз нашай плошчы - «Мы адзін народ» І трэба сысьці тым, хто дзяліў нас на народ і міліцыю, беларускамоўных і русскоязычных. Час прыбраць тых, хто сее агрэсію".