Вольга Гаварцова прайграла на тэнісным турніры ў Квебеку
Беларуска Вольга Гаварцова ў другім раўндзе тэніснага турніру ў канадскім Квебеку саступіла прадстаўніцы Харватыі Петры Марціч — 0:6, 2:6.
У першым раўндзе нашая суайчынніца выйграла ў амерыканкі Крысці Ан з лікам 6:1, 6:4.
Раней з гэтага турніру выбыла яшчэ адна беларуска — Арына Сабаленка. Яна ў стартавым матчы прайграла прадстаўніцы ЗША Варвары Лепчанка — 4:6, 6:7.