Вольга Гаварцова выбыла з тэніснага турніру ў Таронта

У матчы другога раўнда парнага разраду Гаварцова гуляла з румынскай тэнісісткай Ірынай-Камеліяй Бегу. Як інфармуе БЕЛТА, яны прайгралі нямецка-чэшскаму тандэму Анна-Лена Гроенфельд — Квета Пешке — 2:6, 1:6.



Нагадаем, што ў адзіночным разрадзе Гаварцова не змагла прабіцца ў асноўную сетку.  Яна саступіла ў кваліфікацыі румынцы Аляксандры Дулгеру — 1:6, 6:3, 2:6.



Фота —  Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі