Вольга Хіжынкова на волі!
Вольгу Хіжынкову вызвалілі пасля 42 сутак арышту. Перад вызваленнем яе перавезлі ў ізалятар у Жодзіна. І выпусцілі на тры гадзіны раней, чым па пратаколе.
Былая прэс-сакратарка ФК "Дынама-Брэст" была затрымана ў Мінску 8 лістапада, калі сілавікі разганялі ўдзельнікаў пратэстнай акцыі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў Вольга Хіжынкова публічна выступіла супраць гвалту беларускіх сілавікоў і за новыя прэзідэнцкія выбары, яна смела выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў нашай краіне. У выніку Хіжынкова засталася без працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.