Ворсін: Ужо на наступным тыдні Глен Хэнлан можа ачоліць зборную Беларусі

"Прынцыпова пытанне аб супрацоўніцтве вырашана станоўча як з боку Федэрацыі, так і з боку Глена Хэнлана, — цытуе словы Яўгена Ворсіна прэс-служба Федэрацыі хакея. — У цяперашні час завяршаецца работа па дэталізацыі асобных артыкулаў кантракта. Мы чакаем, што да канца тыдня кантракт будзе падпісаны абодвума бакамі".

Канадцу Глену Хэнлану 56 гадоў. Ён ачольваў беларускую зборную ў 2005-2006, 2008-2009 гадах. Менавіта пад яго кіраўніцтвам беларусы дасягнулі найлепшага выніку на чэмпіянатах свету — шостае месца ў 2006-м. Як вядома, у 2014 годзе хакейны чэмпіянат свету пройдзе ў нашай краіне.

“Чэмпіянат Беларусі слабы, а хакеіст ― не грыб, які вырастае за год”

Статыстыка хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету (+відэа ўсіх матчаў)

Фота — hokej.pravda.sk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі