Восем чалавек эвакуяваныя ў Светлагорску пры пажары ў шматпавярховіку
25 сакавіка ў 23:11 светлагорскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры ў мікрараёне Моладзевым.
Падраздзяленні МНС былі на месцы выкліку ўжо праз пяць хвілнаў. Яны пабачылі, што ў цагляным дзевяціпавярховіку гарыць кватэра на восьмым паверсе. На падлозе ў агульным калідоры восьмага паверху ратавальнікі знайшлі і выратавалі гаспадара кватэры. Медыкі шпіталізавалі яго з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".
З восьмага і дзявятага паверхаў супрацоўнікі МНС эвакуявалі восем чалавек (у тым ліку адно дзіця).
Агонь знішчыў маёмасць у кватэры.
Адна з асноўных версій загарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.