Восень патрыярха: Лукашэнка прызнаў сваю паразу — стрым з Цыганковым
Лукашэнка, які, як усім вядома, з традыцыйна фантастычным вынікам выйграў выбары 2020 года, а потым, рашуча размахваючы аўтаматам перад “красаўцамі”, справіўся з пратэстамі, нечакана пашкадаваў, што не выкрасліў саму ідэю абрання кіраўніка краіны нейкім там усенародным галасаваннем. Маўляў, хапіла б і прызначэння прэзідэнта Усебеларускім народным сходам. Тым, дэлегатамі якога з’яўляюцца спецыяльна адабраныя і зацверджаныя Лукашэнкам людзі. Ну а што? Навошта гэтая выбарчая мітусня…
Што стаіць за шкадаваннем Лукашэнкі наконт няўнесеных зменаў у Канстытуцыю адносна прэзідэнцкіх выбараў? Ці пачуюць яго пажаданне тыя, каму яно і скіраванае? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі такім чынам закансерваваць сваю ўладу і чым гэта пагражае Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.