Вучняў будуць выключаць са школы за “чацвёркі” па трох прадметах
У праекце адукацыйнага кодэксу, які будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў, прапісаныя выпадкі, калі вучня можна выключыць са школы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня камісіі па адукацыі Ўладзімір Здановіч.
Уладзімір Здановіч: "У нас нельга выключаць са школы да ўзросту 16 гадоў (прыкладна 9-ы клас). Такая норма захоўваецца і ў праекце кодэксу. А на старэйшай ступені (10-11 класы), калі чалавек парушае дысцыпліну, калі не ходзіць на заняткі больш за 10 дзён — прычым не важна, запар ці на працягу ўсяго года — то можна паставіць пытанне аб выключэнні гэтага чалавека са школы, каб ён не замінаў іншым вучыцца".
За непаспяховасць могуць таксама выключыць: калі па трох ці больш прадметах вучань атрымае за чвэрць балы ніжэй за 4. Такія нормы ўжо дзейнічаюць цяпер, і ў кодэксе будуць прапісаныя больш канкрэтна.
Праект адукацыйнага кодэксу будзе разгледжаны на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Асноўную частку дакумента складуць заканадаўчыя акты і пастановы, якія ўжо дзейнічаюць у Беларусі.