Вучоныя знайшлі рэшткі старадаўняга фантана ў каранях дрэва. Пры чым тут ураган?
Што хаваюць карані дрэў
Дрэва, якое павалілася падчас нядаўняга ўрагану ў Гомелі, дапамагло вучоным знайсці сляды старога фантана, пішуць у тэлеграм канале "Гомельщина. Официально". Ураган з коранем вывярнуў адно з дрэў, і навукоўцы выявілі ў каранях рэшткі мура ў форме васьмікутніка.
Пра знаходку расказаў намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Палацава-паркавага ансамбля Дзмітрый Ліндзянкоў.
"Прагледзеўшы ілюстрацыі і планы палаца, удалося ўстанавіць, што ў тым самым месцы ў другой палове XIX стагоддзя размяшчаўся фантан. Дакументы і фота 30-х гадоў 20-га стагоддзя пацвердзілі, што такіх фантанаў было два, але ў пасляваенны час яны не захаваліся", — расказваюць у музеі.
Што будуць рабіць са знаходкай — рэстаўраваць ці проста добраўпарадкаваць тэрыторыю — пакуль незразумела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.