Вуліцы Лондана пасля тэракту
Познім вечарам 3 чэрвеня ў Лондане адбыўся тэракт: трое мужчын на фургоне ўрэзаліся ў натоўп людзей на Лонданскім мосце, а затым паехалі да рынку Бора, дзе сталі нападаць з нажамі на мінакоў.
Сама меней 7 чалавек загінула, дзясяткі атрымалі раненні.
Паліцыя ліквідавала тэрарыстаў.
За апошняі тры месяцы гэта ўжо трэці тэракт у Вялікабрытаніі: напады адбываліся ў канцы сакавіка ля будынку парламента ў Лондане, а таксама ў канцы траўня ў Манчэстэры.