ВУП Беларусі за студзень-люты знізіўся на 3,6%
ВУП Беларусі за першыя два месяцы года панізіўся / pixabay.com
За першыя два месяцы 2023 года валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў бягучых цэнах склаў 30,3 мільярда рублёў, паведамляе Белстат.
У параўнанні з першымі двума месяцамі 2022 года ён знізіўся на 3,6%.
Пры тым, што чыноўнікі прагназуюць на працягу 2023 года рост ВУП на ўзроўні 3,8%. (Дарэчы, летась ВУП панізіўся на 4,7% у параўнанні з 2021 годам.)
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-лютым 2023-га ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года склаў 109,7%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.