Вушы Крамля: навошта Лукашэнка стварае з Украіны вобраз ворага?
І да падзеяў 2020 года ў дачыненні да Украіны беларускі рэжым карыстаўся палітыкай “падвойных стандартаў”: спакойна гандляваў з паўднёвым суседам на сотні мільёнаў долараў і адначасова абвінавачваў у розных антыбеларускіх захадах. Тут былі і зброя, што цячэ ракой з Украіны, і прарыў мяжы джыпам, і базы па падрыхтоўцы баявікоў, і шпіёнскія скандалы. Пасля жніўня 2020 года Украіна ў вачах беларускага рэжыму ператварылася ў аднаго з галоўных ворагаў нашай дзяржавы.
Ці падцвержаныя абвінавачанні ў бок Украіны рэальнымі фактамі і доказамі? Навошта Лукашэнка ставарае з Украіны вобраз ворага і як да гэтага ставяцца ўкраінцы? Што агульнага ў антыўкраінскіх заявах Лукашэнкі і расійскай прапаганды? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з дырэктаркай па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі і эксперткай iSANS Марыяй Аўдзеевай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.