Вы ведаеце, якія ідэі напаткаюць сабаку ў палях канюшыны?

Такое абяцанне даюць усім жадаючым іншапланецяне Clover Club, якія запрасілі да сябе ў госці маскоўскую каманду The Dog.

“Мы з імі пасябравалі падчас фестывалю “Индюшата-2012”, — распавядае гітарыст Clover Club Генры. — The Dog аказаліся вясёлай і харызматычнай камандай. Яны палаюць жаданнем граць канцэрты, таму мы вырашылі запрасіць іх у Мінск, каб зладзіць сумесны выступ. У нас будзе гэтакі рок-н-рольна-электронны канцэрт!”

Так, гурт Clover Club абяцае сыграць праграму з песень першага альбома і, магчыма, прэзентуе нешта новае. Да таго ж, не выключаюць музыкі, калі ўсё атрымаецца — гурт зладзіць адмысловую імправізацыю “на добры настрой”. А за электронны складальнік вечарыны будзе адказны мінскі музыка Іван Кілін, вядомы па нашумелых праектах Hum Flying Bulletproof Noodle і Айва. Падчас свайго сэту Іван прэзентуе ў "Doodah King" свой дэбютны альбом "Давай ещё немного погуляем".

“Уляцець” разам з музыкамі можна будзе ў 21:00, 11-га лістапада ў клубе "Doodah King", што на Берсана, 14

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі