Вячаслава Касінерава асудзілі на 10 сутак за фаер на Першамаі

Вячаслава Касінерава асудзілі на 10 сутак за фаер на Першамаі

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 3 траўня асудзіў Вячаслава Касінерава на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. За запалены фаер на дазволеным першамайскім мітынгу суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым у дробным хуліганстве, піша праваабарончы сайт "Вясна"

Як паведамляла Еўрарадыё, Касінерава з двума паплечнікамі затрымалі на мітынгу ў Кіеўскім скверы 1 траўня, які ладзілі недзяржаўныя прафсаюзы. Пазней Касінерава і яшчэ аднаго затрыманага адпусцілі з пастарунку. 

2 траўня Касінераў прыйшоў у суд Цэнтральнага раёна, каб падтрымаць трэцяга з затрыманых — Аляксея Зуева. Каля суда хлопца затрымалі амапаўцы і завезлі ў РУУС. Там яму заявілі, быццам ён арганізаваў адзіночны пікет. У другой палове дня 2 траўня яго адміністрацыйную справу разгледзеў суд, але адправіў пратакол на дапрацоўку. Ноч Касінераў правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Суд над ім адбыўся сёння.

Зуева 2 траўня аштрафавалі на 245 рублёў (10 базавых велічыняў) за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі