Вячаслава Касінерава затрымалі каля суда і павезлі ў міліцыю (відэа)

Вячаслава Касінерава затрымалі каля суда і павезлі ў міліцыю (відэа)

Каля суда Цэнтральнага раёна Мінска 2 траўня затрымалі прадстаўніка анархісцкага руху Вячаслава Касінерава. Як паведаміла ў Фэйсбуку Марына Насенка, хлопца павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы. 

Да суда Касінераў прыйшоў каб падтрымаць свайго паплечніка Аляксея

Напярэдадні, 1 траўня. прадстаўнікі анархісцкага руху прыйшлі на дазволеную першамайскую акцыю недзяржаўных прафсаюзаў ў Кіеўскім скверы. Там яны разгарнулі расцяжку з надпісам "Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне" і хацелі выступіць на мітынгу. Аднак арганізатары не далі ім слова, а расцяжку раскрытыкавалі. Калі анархісты сыходзілі са сквера, іх затрымалі міліцыянты і людзі ў цывільным. Праз нейкі час Касінерава і яшчэ аднаго затрыманага вызвалілі, а анархіста, які быў на акцыі ў масцы пакінулі на ноч на Акрэсціна. Сёння над ім прызначаны суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі