Вядомае імя тэрарыста, які зладзіў перастрэлку ў парламенце Канады
Афіцыйна канадская паліцыя разглядае 32-гадовага Зіхафа-Бібо ў якасці падазраванага ў стральбе каля будынка парламента.
Стральба ў канадскай сталіцы пачалася раніцай 22 кастрычніка каля ваеннага мемарыяла.Нападаючы, апрануты ў чорнае, з напалову схаваным маскай тварам і ўзброены драбавіком, стрэлам у грудзі забіў салдата ганаровай варты, пасля чаго, па аповедах відавочцаў, пераможна ўскінуў рукі і забег у размешчаны побач будынак парламента.
Там завязалася перастрэлка, у выніку якой нападнік быў застрэлены. Па словах відавочцаў, было зроблена каля 30 стрэлаў, паведамляе ВВС.