"Вядзецца планамерная праца". Мінскае метро — пра знішчэнне лацінкі

Новыя ўказальнікі ў мінскім метро

Новыя ўказальнікі ў мінскім метро / t.me/minskoemetro

Мінскі метрапалітэн пракаментаваў кампанію па барацьбе з беларускай лацінкай. Пасля настойлівых зваротаў прарасійскіх актывістаў на схемах і паказальніках у метро яе замяняюць на расійскую мову.

"Пасажыры сталічнай падземкі ўжо заўважылі, што ў Мінскім метрапалітэне паступова змяняецца навігацыйны складнік. Цяпер вядзецца планамерная праца па замене як схем ліній метрапалітэна, так і інфармацыйных указальнікаў (на станцыях, у пераходах і ў цягніках) з выкарыстаннем напісання геаграфічных назваў на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь, — паведамляюць у метрапалітэне. — Абноўленыя схемы ліній Мінскага метрапалітэна можна ўбачыць і ў касавых залах вестыбюляў розных станцый. Як і раней, яны прапануюць пасажырам атрымаць максімальна карысную інфармацыю, у тым ліку і праз выкарыстанне сучасных мабільных гаджэтаў".

Чыноўнікі, вядома ж, хітруюць. Бо надпісы беларускай лацінкай, якую яны знішчаюць, зробленыя на беларускай мове — першай дзяржаўнай мове Рэспублікі Беларусь. Інакш кажучы, тое, што зараз адбываецца ў метро, гэта змяншэнне долі беларускай мовы і павелічэнне долі рускай мовы на схемах і паказальніках.

Меры, якія прымаюцца, пагаршаюць магчымасці навігацыі для замежных турыстаў, якія не чытаюць кірыліцу. Хаця ўлады і асабіста Лукашэнка рэгулярна зазываюць іх у краіну.

"Ведётся планомерная работа". Минское метро — об исчезновении латинки
Новыя ўказальнікі ў мінскім метро / t.me/minskoemetro

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі