"Вялікая дваццатка" адмовілася прызнаваць рэжым талібаў у Афганістане
Талібы ў адным з захопленых урадавых будынкаў Кабула / AP Photo
"Вялікая дваццатка" правяла ў аўторак саміт па сітуацыі ў Афганістане, пры гэтым пытанне аб прызнанні рэжыму талібаў не ўвайшло ў парадак, паведамляе РБК.
Галоўнымі тэмамі абмеркавання сталі аказанне гуманітарнай дапамогі Афганістану, барацьба з тэрарызмам, свабода перамяшчэння ўнутры краіны і выезду за яе межы. Еўрасаюз пацвердзіў свой намер аказаць фінансавую падтрымку насельніцтву Афганістана і яго наваколля на суму ў 1 мільярд еўра, з іх 300 мільёнаў заяўлена ў якасці гуманітарнай дапамогі.
Саміт прайшоў у рэжыме відэасувязі, яго арганізавала Італія як старшыня G20. Прымаць дакумент па выніках абмеркавання не планавалася.
За некалькі дзён да сустрэчы стала вядома, што яе прапусцяць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін. Яны апавясцілі загадзя пра сваю адсутнасць, але абедзве краіны былі прадстаўлены на саміце G20.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.