Вярхоўны Суд: Мяняць антынаркатычнае заканадаўства не трэба

Вярхоўны Суд: Мяняць антынаркатычнае заканадаўства не трэба

Мяняць заканадаўства ў сферы барацьбы з наркотыкамі не варта — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пашыранага пасяджэння прэзідыума Вярхоўнага Суда Беларусі, падчас якога абмяркоўвалі вынікі вывучэння судовай практыкі па разглядзе крымінальных справаў у гэтай сферы.

Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала адзначыў, што праведзенае абагульненне не выявіла сур'ёзных праблемаў, нявырашаных спрэчак, таму сёння не варта мяняць нарматыўную базу, уносіць змены ў пастановы пленуму Вярхоўнага Суда або нацыяльнага заканадаўства па гэтай катэгорыі крымінальных справаў.

Звесткі судовай статыстыкі сведчаць, што ўзмацненне са студзеня 2015 года адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў у сукупнасці з іншымі захадамі дазволіла стабілізаваць сітуацы ў сферы барацьбы з нарказлачыннасцю.

З 2016 года ў Беларусі з’явілася тэндэнцыя да зніжэння колькасці асуджаных за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі і ўдзельнай вагі такіх асуджаных у агульнай судзімасці (з 9% у 2015 годзе да 7 % у 2017 годзе.

Амаль утрая скарацілася колькасці непаўналетніх, асуджаных за “наркатычныя” злачынствы: сёлета ў першым паўгоддзі іх было толькі 26.

Паводле часткі 1 артыкула 328 КК, санкцыя па якой з’яўляецца альтэрнатыўнай, селета ў першым паўгоддзі 72% асуджаных атрымалі прысуды, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі