Вярхоўны суд змяніў прысуд віцябляніну з 20 на 23 гады калоніі
Судовая калегія Вярхоўнага суда, разгледзеўшы апеляцыю па справе аб згвалтаванні жорсткім забойстве непаўналетняй віцяблянкі, змяніла прысуд асуджанаму з 20 на 23 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
11 чэрвеня 2020 года віцяблянін К. пазнаёміўся ў сацсетцы "Вконтакте" з непаўналетняй Л. і прызначыў ёй спатканне ў Парку культуры і адпачынку. Там ён яе згвалціў, а потым жорстка забіў, зрабіўшы не менш за 38 удараў рукамі і нагамі па розных частках цела. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы здарэння.
Спярша Віцебскі абласны суд прысудзіў 20-гадовага хлопца да 20 гадоў калоніі, але цяпер гэты прысуд зрабілі больш жорсткім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.