Вярхоўная Рада Украіны прызнала палітычны рэжым у Расіі "рашызмам"

Уладзімір Пуцін на вокладцы часопіса Time / time.com
Уладзімір Пуцін на вокладцы часопіса Time / time.com

2 траўня Вярхоўная Рада Украіны прызнала палітычны рэжым у Расіі "рашызмам". Яна асуджае ідэалагічныя асновы і грамадскія практыкі расійскага рэжыму, называючы іх "таталітарнымі і чалавеканенавісніцкімі", паведамляе hromadske.ua.

Ініцыятары ўвядзення слова "рашызм" у заканадаўства — прадстаўнікі розных палітычных сіл, у тым ліку правячай партыі "Слуга народа". Украінскі парламент заклікае ААН, Еўрапарламент, парламенцкія асамблеі Савета Еўропы, АБСЕ і NATO, урады і парламенты замежных дзяржаў падтрымаць асуджэнне ідэалогіі, палітыкі і практыкі "рашызму".

У Кіеве спадзяюцца, што прыняты Вярхоўнай Радай дакумент дазволіць з часам сфармаваць адзіны падыход міжнародных інстытутаў да расійскай палітыкі, якая стала абгрунтаваннем агрэсіі супраць Украіны.

Тэрмінам "рашызм" часта называюць палітычны рэжым, які існуе ў РФ з канца ХХ стагоддзя. У сваёй назве ён аб'яднаў два словы — "Расія" і "фашызм". 

Вярхоўная Рада Украіны прызнала палітычны рэжым у Расіі "рашызмам"
t.me/oleksiihoncharenko/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі