Ва Украіне прапануюць прызнаць палітычны рэжым у Расіі як "рашызм"

Уладзіміра Пуціна лічаць "галоўным рашыстам" / injir.org
Уладзіміра Пуціна лічаць "галоўным рашыстам" / injir.org

Ва Украіне прапануюць прызнаць палітычны рэжым у Расіі як "рашызм". Адпаведны праект пастановы зарэгістравалі ў Вярхоўнай Радзе. Сярод ініцыятараў — прадстаўнікі розных палітычных сіл, у тым ліку правячай партыі "Слуга народа". Яны перакананыя, што агрэсія РФ супраць Украіны "выкрыла ўсяму свету рэальную сутнасць палітычнага рэжыму У. Пуціна, як неаімперскай, таталітарнай дыктатуры, якая пераймае горшыя практыкі мінулага і ўвасабляе ідэі фашызму і нацыянал-сацыялізму ў сучаснай версіі рускага фашызму (рашызму)". Дэпутаты прапануюць таксама асудзіць "ідэалагічныя асновы і грамадскія практыкі" "рашызму", як "таталітарныя і чалавеканенавісніцкія", паведамляе hromadske.ua.

Тэрмінам "рашызм" часта называюць палітычны рэжым, які існуе ў Расіі з канца ХХ стагоддзя. У сваёй назве ён аб'яднаў два словы — "Расія" і "фашызм". Яшчэ летась прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гаварыў, што тэрмін "рашызм" будзе характарызаваць РФ у кнігах па гісторыі. Ва Украіне расійскіх акупантаў нярэдка называюць "рашыстамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі