"Вярнуся ў сваю родную Беларусь" — Зась
Станіслаў Зась / odkb-csto.org
Новым генеральным сакратаром Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы замест беларуса Станіслава Зася з пачатку 2023 года стане прадстаўнік Казахстана Імангалі Тасмагамбетаў. "Я добрасумленна адпрацую апошнія паўтара месяца і вярнуся ў сваю родную Беларусь", — цытуе словы Зася БЕЛТА. Якраз нядаўна Аляксандр Лукашэнка цікавіўся яго далейшымі планамі — відаць, падбіраў ці ўжо падабраў для яго новую пасаду.
23 лістапада ў Ерэване прайшоў саміт АДКБ.
Засю 58 гадоў. Ён — ураджэнец Чарнігаўскай вобласці Украіны. Быў дзяржсакратаром Саўбеза РБ. На пасаду ў АДКБ быў прызначаны з 1 студзеня 2020-га.
Імангалі Тасмагамбетаву 65 гадоў. Ён — доктар палітычных навук, быў прэм'ерам Казахстана, міністрам абароны, паслом у Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.