Вяртанне Мураўёва-вешальніка і як вярнуць Крыж Ефрасінні Полацкай — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

У Маскве ўшанавалі Лукашэнку за яго “веру і вернасць” Расіі ордэнам Андрэя Першазванага. Лукашэнка кінуўся ўзнагароду з рук Пуціна зацалоўваць, а прапаганда аж зайшлася ў вільготным усхваленні і замілаванні. Вось толькі беларусам нагадалі, што такі ж ордэн некалі атрымаў Мураўёў-вешальнік за знішчэнне беларусаў і задушэнне паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Таго Каліноўскага, з якога лукашысты сёння актыўна спрабуюць зляпіць вобраз ворага беларускага народа.

Што з сябе ўяўляе атрыманая Лукашэнкам узнагарода і ці дарэчныя тут паралелі з ордэнам, атрыманым Мураўёвым? Якое значэнне мае веданне нацыяй сваёй гісторыі і пры чым тут папулярызатарства? Ці магчымая беларусізацыя без адпаведных намаганняў з боку дзяржавы і чаму ў моўным пытанні Беларусь не можа быць Швейцарыяй? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі