Вясковыя хлопцы абакралі краму і пачаставалі крадзеным усю вёску

Вясковыя хлопцы абакралі краму і пачаставалі крадзеным усю вёску

У Светлагорскім раёне вясковыя хлопцы абакралі краму і пачаставалі крадзенымі прадуктамі ўсю вёску. 

Як распавяла ranak.by старшы следчы Салігорскага райаддзела Следчага камітэта Марыя Саўчанка, 5 кастрычніка а другой гадзіне ночы тры вяскоўцы 22 і 26 гадоў на машыне прыехалі нападпітку ў суседнюю вёску. Там яны разабралі шыферны дах крамы і залезлі ў памяшканне. 

За некалькі гадзін хлопцы вынеслі розных харчовых і прамысловых тавараў на 1200 рублёў. Крадзенае спярша схавалі ў лесе каля вёскі, а зранку павезлі на лецішча да аднаго з прыяцеляў. Там яны зладзілі пачастунак для ўсіх ахвочых.

Праваахоўнікі затрымалі зламыснікаў па гарачых слядах — у самы разгар святкавання.

Усіх іх затрымалі і пачалі крымінальную справу за крадзеж. Дарэчы, двое з іх ужо былі асуджаныя па аналагічным артыкуле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі