Выбарчыя рахункі адкрылі Караткевіч, Раманоўская і Калякін
Астатнія пяць патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта гэтага пакуль не зрабілі.
Рахункі для фармавання ўласнага выбарчага фонду адкрылі трое патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты — Таццяна Караткевіч, Жанна Раманоўская і Сяргей Калякін. Іншыя пяць патэнцыйных кандыдатаў, у іх ліку і Аляксандр Лукашэнка, гэтага пакуль не зрабілі, паведамляе сайт ЦВК Беларусі.
БелаПАН адзначае, што і Караткевіч, і Калякін мелі праблемы пры адкрыцці рахунку. Старшыні Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" нават давялося звяртацца ў Нацбанк і ЦВК. А прадстаўніца кааліцыі "Народны рэферэндум" высветліла, што ў Мінску адкрыць выбарчы рахунак можна толькі ў дзевяці аддзяленнях "Беларусбанка".
Фота: Fotolia i rec.gov.by