Выбары-2015. З'явіўся сапраўдны спарынг-партнёр Лукашэнкі?
Беларускія выбары пачынаюць нагадваць выбары ў краінах Сярэдняй Азіі, мяркуе эксперт.
Палітолаг Юрый Чавусаў кажа, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы казачага вярхоўнага атамана і лідара Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча (на здымку) — "вельмі цікавая з'ява", якая змяняе акцэнты ў ацэнцы сёлетніх выбараў.
Зборам подпісаў будуць займацца групы васьмі прэтэндэнтаў
Чавусаў: "Вылучыўся не толькі прадстаўнік партыі, якая насамрэч не дзейсная, замарожная прыўладная партыя, але ён вылучыўся падкрэслена ў падтрымку Лукашэнкі. Гэта нечым нагадвае тое, як адбываюцца выбары ў краінах Сярэдняй Азіі, дзе ёсць іншыя кандыдаты, але яны спаборнічаюць у тым, хто больш пахваліць дзеючага прэзідэнта".
Улаховіч мае ініцыятыўную групу, у якой каля тысячы чалавек. І калі будзе ўключаны адміністрацыйны рэсурс, каб дапамагчы сабраць яму 100 тысяч подпісў, то напэўна гэта і будзе сапраўдны спарынг-партнёр Аляксандра Лукашэнкі, мяркуе эксперт. Бо Гайдукевіч хоць і крытыкуе больш апазіцыю, але аддзяляе сябе ад дзеючай улады, адзначыў Чавусаў.
На сёлетніх выбарах у Беларусі сярод прэтэндэнтаў ёсць апазіцыянеры, смешныя, тыя, што не валодаюць сапраўднымі рэсурсамі. У будучым можа апынуцца, што не будзе кандыдатаў ад апазіцыі, а застануцца толькі смешныя і такія, якія падтрымліваюць дзейную уладу. І выбары стануць такімі, як у краінах Сярэдняй Азіі, мяркуе эксперт.
Казачы атаман Улаховіч: Я не канкурэнт Лукашэнку на выбарах, а апанент!
Фота: nn.by