Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць

Сёлетняя парламенцкая кампанія такі крыху здзівіла аматараў прагнозаў. Апазіцыйныя дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая, якім прадказвалі працяг дэпутацкіх мандатаў, нават не былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатак! І ўсё ж Еўрарадыё рызыкне зрабіць свой прагноз. Але крыху іншым чынам. 

Мы ўважліва вывучылі спіс кандыдатаў, улічылі самаадводы і “чырвоныя карткі” ад выбарчых камісій і найперш вызначыліся з тымі, за каго б самі прагаласавалі ў кожнай з акруг. Пераважная большасць фаварытаў — маладыя, адукаваныя, дзёрзкія — з якімі Палата прадстаўнікоў ажыла б. Але ёсць і старая гвардыя — кандыдаты з вялікім кандыдацкім досведам.

Увага! Выбар рэдыкцыі можа не супадаць з канчатковым рашэннем Цэнтрвыбаркама! Таму мы вызначылі і 110 кандыдатаў, якія, на нашую думку, маюць найбольшыя шанцы быць абранымі ў дэпутаты (у тэксце яны пазначаныя як кандыдаты-спойлеры). Шукайце сваю акругу — а далей вашая справа: пагаджацца з нашым выбарам ці не!

Гомельская вобласць:

Гомельская-Юбілейная выбарчая акруга № 31

Сяргей Гапоненка

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
nasb.gov.by

Трэба дадаць у наш парламент навукоўцаў. Навуку ў Беларусі і так уціскаюць, дык няхай будзе ў яе абаронца ў Палаце прадстаўнікоў — навуковы супрацоўнік Інстытута радыябіялогіі НАН РБ, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Кандыдат-спойлер: Віталь Уткін 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
arw.gov.by

Каму месца ў парламенце, на нашую думку, гарантавана, дык гэта кіраўніку адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля.

Тут балатуюцца яшчэ два кандыдата: уладальнік аграсядзібы і дырэктар прыватнай фірмы.

 

Гомельская-Сельмашаўская выбарчая акруга № 32

Васіль Раманаў 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gomel.today

З чатырох кандыдатаў тут нам найбольш сімпатычны апазіцыянер 1962 года нараджэння, хай і часова не працуючы, сябра Партыі БНФ.

Кандыдат-спойлер: Аляксандр Данчанка

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gp.by

Яўны фаварыт — начальнік упраўлення бяспекі Гомельскага завода ліцця і нармаляў 1964 года нараджэння.

Іншыя сапернікі: дырэктарка школы і пенсіянер з Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

 

Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга №33

Ад гэтай акругі Еўрарадыё хацела б адправіць у парламент спартоўцу Алега Ракава — дырэктара гарадской дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №8 1976 года нараджэння.

Кандыдат-спойлер: Андрэй Злотнікаў 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gp.by

Як бы хутка спартовец ні бегаў, а намесніка дэкана юрфака Гомельскага дзяржаўнага універсітэта на выбарах наўрад ці абгоніць.

Іншыя кандыдаты: пенсіянер-камуніст, пенсіянер з АГП і ахоўнік.

 

Гомельская-Савецкая выбарчая акруга №34

Таццяна Канеўская 

 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gomel.today

Адна з лідарак антынаркатычнага руху ў Беларусі. Ёй 53 гады, яна даглядае за інвалідам I групы, сябра АГП. На нашу думку, гэты чалавек ведае пра праблемы беларусаў больш, чым большасць чыноўнікаў.

Кандыдат-спойлер: Ірына Даўгала

 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gomel.today

Галоўны ідэолаг Гомельскага аблвыканкама — хто-небудзь сумняецца ў яе перамозе? 

Сапернікі: юрыст з ЛДПБ і маркетолаг.

 

Гомельская-Прамысловая выбарчая акруга №35

Малады фінансіст, спецыяліст “Альфа-Банка” 1991 года нараджэння Ягор Грышановіч, не будзе лішнім сярод дэпутатаў. Ён прадстаўляе АГП. 

Кандыдат-спойлер: Анжаліна Сырамятнікава 

І яшчэ адзін ідэолаг-фаварыт, гэтым разам намесніца гендырэктара Гомельскага домабудаўнічага камбіната 1970 год нараджэння. Вылучаецца ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Тэхнічныя сапернікі: праграміст мэблевай фабрыкі, будаўнік, дырэктар школы і рабочы-камуніст.

 

Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга  №36

Які ж парламент без медыкаў! Вартая кандыдатура — лекарка-бактэрыёлаг 1981 года нараджэння “Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Давыдава.

Кандыдат-спойлер: Таццяна Белашыцкая

Гомельская зямля багатая на ідэолагаў, і ледзь не ўсе яны імкнуцца ў дэпутаты. На думку Еўрарадыё, у гэтай акрузе найвялікшыя шансамі на крэсла ў Палаце прадстаўнікоў мае намдырэктара па ідэалогіі і кадрах Навабеліцкага камбіната хлебапрадуктаў.

Іншыя кандыдаты: кухар, лекарка-неанатолаг і намдырэктара будаўнічай фірмы.

 

Гомельская сельская выбарчая акруга №37

ЖКГ — важны аспект дзейнасці дзяржавы, таму мы прапануем у дэпутаты намесніка генеральнага дырэктара па камунальнай і бягучым рамонце, будаўніцтве і эксплуатацыі жылога фонду прадпрыемства “Добрушскі камунальнік” Сяргея Германа 1984 года нараджэння.

Кандыдат-спойлер: Ігар Завалей 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gp.by

Самы верагодны пераможца ў гэтай акрузе — першы сакратар гомельскага абласнога камітэта БРСМ.

Акрамя іх тут балатуецца толькі вадзіцель з ЛДПБ 1989 года нараджэння, шансаў у якога, вядома, няма.

 

Буда-Кашалёўскі №38

Яўген Некрашэвіч 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
budakosh.by

Працуе дырэктарам Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, 1984 года нараджэння. І хоць ён прадстаўляе незаўважную Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, у нас застаецца надзея, што ён зможа хаця б адстойваць правы настаўнікаў.

Кандыдат-спойлер: Мікалай Васількоў

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
budakosh.by

Супрацьстаіць яму дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў 1958 года нараджэння, які, найхутчэй, і застанецца ў парламенце.

Трэці і апошні кандыдат у Буда-Кашалёва — намеснік дырэктара прыватнай фірмы з ЛДПБ.

 

Жыткавіцкая выбарчая акруга №39

Нам бы хацелася, каб у ПП прайшоў дырэктар фірмы “Дедушкина дача” з ЛДПБ 1977 года нараджэння Сяргей Карпачоў. Чым больш прадпрымальнікаў у парламенце, тым лепш!

Кандыдат-спойлер: Ірына Кралевіч

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
house.gov.by

У Жыткавічах у парламент таксама балатуецца цяперашні дэпутат. 1965 года нараджэння, з Камуністычнай партыі Беларусі.

 

Жлобінская выбарчая акруга №40 

Ад Жлобіна мы прапануем абраць у дэпутаты яшчэ адну настаўніцу — дэфектолага школы №13 1968 года нараджэння, сяброўку АГП Галіну Каян.

Кандыдат-спойлер: Ігар Волкаў 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gisp.gov.by

Настаўнік бы парламенту не пашкодзіў, але на думку ўладаў, як нам падаецца, значна лепш абраць у парламент старшыню Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў. 

Канкурэнцыю ім ствараюць інжэнер, прадпрымальнік і прафсаюзны дзеяч.

 

Калінкавіцкая выбарчая акруга №41

І зноў мы выбіраем індывідуальнага прадпрымальніка. Гэтым разам — 1965 года нараджэння, сябра АГП з вёскі Ламавічы Кастрычніцкага раёна Юрый Юкоўскі.

Кандыдат-спойлер: Яўген Адаменка 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
house.gov.by

Але ж і ў гэтай акрузе імя дэпутата пасля выбараў, хутчэй за ўсё, не зменіцца. На другі тэрмін ідзе Яўген Адаменка 1960 года нараджэння.

Пазмагацца паспрабуюць таксама загадчыца дзіцячага садка з Камуністычнай партыі і кадравік з ЛДПБ.


Мазырская выбарчая акруга №42

Міхаіл Бандарэнка 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
Фота з сацыяльных сетак.

Маладзён з Партыі БНФ 1994 года нараджэння. І што з таго, што часова не працуе? Будзе працаваць у парламенце...

Кандыдат-спойлер: Алена Піліпончык 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
gp.by

...але толькі калі здолее перамагчы на выбарах старшыню Мозырскага раённага Савета дэпутатаў. Што наўрад ці здарыцца.

Іх сапернікі: дырэктарка школы і рамеснік.

 

Палеская выбарчая акруга № 43

Наталля Цішкова

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
www.mazyr.by

Яшчэ аднаго лекара мы выбіраем ад Гомельскай воблаці. Гэтым разам не проста медыка, але і функцыянерку — галоўнага ўрача Мазырскай гарадской паліклінікі з Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды. Можа, удасца ёй неяк паўплываць на фінансаванне аховы здароўя ў рэгі    ёнах.

Кандыдат-спойлер: Леанід Пісанік

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
house.gov.by

Але, найхутчэй, пра гэта ёй давядзецца дамаўляцца з дзеючым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Леанідам Пісанікам, які ідзе на другі тэрмін.

Канкурэнцыю ім спрабуюць стварыць фізрук дзіцячага садка і пенсіянер з АГП.

 

Рэчыцкая выбарчая акруга №44

У Рэчыцы наш выбар — 45-гадовы юрыст з Гомельскага гарадскога таварыства абароны спажыўцоў, сябра ЛДПБ Аляксандр Плавін. Спажыўцоў у Беларусі падманваць пастаянна, а абараняць іх правы праз парламент будзе эфектыўней.

Кандыдат-спойлер: Сяргей Сцельмашок 

“Рэчыцанафта” — буйное прадпрыемства, таму ў начальніка нафтагазаздабыўнага кіравання найлепшыя шансы прайсці ў парламент.

Іх супернікі: вартаўнік ваеннага камісарыята, рамесніца, пенсіянер і дырэктар рэчыцкага водаканала.

 

Рагачоўская выбарчая акруга № 45

Аліна Лауціна

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
vybary2019.by

Індывідуальная прадпрымальніца, эканаміст па адукацыі, доўга працавала ў Расіі, а цяпер вярнулася на радзіму. Жыве ў Гомелі, гадуе сына. Сяброўка Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Кандыдат-спойлер: Ігар Барысенка 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
vybary2019.by

Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Гомельаблпрама 1984 года нараджэння, беспартыйны, вылучаны працоўным калектывам.

У іх толькі адзін супернік: дырэктар Гомельскай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі.

 

Светлагорская выбарчая акруга №46

Андрэй Смалянчук 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
vybary2019.by

АГП высоўвае на гэтых выбарах шмат ІП. У іх ліку Андрэй Смалянчук, які таксама з’яўляецца дырэктарам фірм “Скайпер” і “Свет бамбука”. Спадзяемся, што з яго атрымаецца годны дэпутат. 

Кандыдат-спойлер: Ігар Таўтын

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
vybary2019.by

Перамогу ж, верагодна, атрымае галоўны ўрач Светлагорскай раённай бальніцы. Не проста ж так ён раптам вырашыў падацца ў дэпутаты?

Сапернікі: часова не працуючы сябра Партыі БНФ, фізрук дзіцячага садка і дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 

Хойніцкая выбарчая акруга №47

Сяргей Лінкевіч

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
vybary2019.by

У Хойніках за дэпутацкае крэсла спрачаюцца два камуністы. Мы абралі сваім фаварытам індывідуальнага прадпрымальніка з Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Кандыдат-спойлер: Жанна Чарняўская 

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз Еўрарадыё — Гомельская вобласць
sb.by

Але перамога, найхутчэй, дастанецца намесніцы старшыні Хойніцкага райвыканкама 1971 год нараджэння з Камуністычнай партыі Беларусі.

Адзіны, хто мог бы стварыць ёй канкурэнцыю, гэта гендырэктар “Гомельаўтатранса”, у двух рабочых наўрад ці ёсць нейкія шансы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі