Выбары-2020: удзел ці самаізаляцыя — што хутчэй даб’е апазіцыю?
Праймерыз па выбарах адзінага кандыдата ад апазіцыі працягваюцца нягледзячы на каранавірус і выхад з працэдуры двух прэтэндэнтаў на званне адзінага — з 27 сакавіка пачалося галасаванне праз інтэрнэт. І хоць цяпер ужо былы лідар праймерыз Павел Севярынец і заявіў, што браць удзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата не будзе, іншыя палітыкі (як з кааліцыі па абранні адзінага, так і па-за яе межамі) ухіляцца ад удзелу не збіраюцца.
Каму ва ўмовах каранавіруса і пагрозы эканамічнага крызісу цікавыя выбары — хай сабе і прэзідэнцкія? Як на іміджы апазіцыі адбіваецца намер яе прадстаўнікоў удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі? Калі не выбары, то чым яшчэ займацца палітычным структурам?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і філосаф Уладзімір Мацкевіч.
Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".